top of page

"НАСЦЕЧКА"

Аб чым дадзены твор?

  Кузьма Чорны напісаў мноства добрых і павучальных твораў, адно з якіх мы цудоўна ведаем. "Насцечка" з'яўляецца неад'емнай часткай школьнага курса беларускай літаратуры. Яно вучыць нас быць справядлівымі, прыязнымі ў адносінах да іншых людзей, якія жывуць побач. 
  Класічная аповесць пра белае і чорнае, пра добрае і горшае. Ёсць дзяўчынка, якая вельмі сумуе па маме, бо мама вучыцца далёка і прыедзе не хутка. Дзяўчынку крыўдзяць, але яна не апускае галавы, а ўпарта і ўпэўнена ідзе наперад. Чытаць твор даволі сумна, бо надта ж апавяданне прасякнута агульнасавецкай ідэяй "быць добрым", "быць таварышам", "чытаць кнігі". Рамантыка. А можа гэта ў сённяшні час яна падаецца не зусім натуральнай, а тады так і было жыць у мястэчках - справядліва і сумленна.

Пра герояў

  Насцечка — галоўная гераіня аповесці К. Чорнага «Насцечка». Яна вельмі акуратная, сціплая. Па характары — рашучая, аптымістычная, смелая. Вось як апісвае сваю гераіню К. Чорны: «...бойкая і рухавая дзяўчынка, белатварая, з густымі валасамі, якія роўна ляжалі на яе галаве пад грабянцом. Да самых халадоў яна прыходзіла ў школу ў шарсцяной кофтачцы, інэрай, у карычневыя палоскі, а калі стала халадней, — пачала надзяваць на кофтачку чорнае ватовае паліто з простым бобрыкавым каўняром і вузенькім суконным паяском». Дзяўчынку адразу палюбілі ў класе. Пачалі называць яе ласкава Насцечка. Яна добра вучылася, паважала сваіх аднакласнікаў, была простая, ніколі не выстаўляла сябе. Насцечка вельмі любіла свайго дзеда. Калі дзед захварэў, дзяўчынка ўзваліла на свае плечы ўсе гаспадарчыя клопаты: бегала ў магазін, паліла ў печы, варыла есці. Яна паводзіла сябе як дарослая гаспадыня, нікому не скардзілася і не прасіла дапамогі. Насцечка любіла прыроду, захаплялася яе прыгажосцю, адчувала, «як шум ветру за акном пераходзіць у ціхую музыку, расплываецца ў штосьці невыразнае». Насцечка адчувала сваю годнасць, магла пастаяць за сябе. За гэта яе ненавідзеў Серж — адзіны Насцечкін вораг.
  Серж недурны хлопчык, вучыцца добра. Але відавочна, што яму не хапае ўвагі бацькоў, што бацькі мала часу надаюць размовам з ім і яго выхаванню. Таму сярод сяброў ён хоча быць лепшым, першым ва ўсім, вядзе сябе вельмі ганарыста. Хоць ён і кемлівы хлопец, але не разумее, што нельга крыўдзіць слабых. Я лічу, гэта таму, што яго самога ніхто не крыўдзіў і не прыніжаў. Яго хуліганствы мне здаюцца слабасцю, так як Серж проста не разумее, як самасцвердзіцца інакш, ён не разумее розніцы паміж гонарам і годнасцю.
  Шматлікім падабаецца галоўная гераіня аповесці К. Чорнага. Яе можна было б узяць у сяброўкі. Такія людзі, як Насцечка, могуць быць сапраўднымі сябрамі, ніколі не падвядуць. Слушна заўважыла Насцечкава маці: «Дружба робіць вялікія справы. I ў няшчасці, і ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць...»
bottom of page